Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Міні-музей "Сялянская хатка"

Дата стварэння: 2005 год

Профіль: гісторыя побыту і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва роднага краю

Мэта: далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры праз успрыманне гістарычнага вопыту беларускага народа, далучэнне да багацця беларускай мовы.

Задачы:

  • Фарміраваць ўяўленні аб традыцыях, звычаях, прыладзе побыту, мастацтве роднага краю праз вывучэнне прадметаў побыту і мастацтва мінулага.
  • Фарміраваць каштоўнаснае стаўленне да беларускай мовы.
  • Развіваць пазнавальную актыўнасць, навыкі самастойнай даследчай дзейнасці.
  • Развіваць навыкі разумення беларускай мовы і здольнасці самастойна выказвацца на ёй.
  • Выхоўваць павагу і цікавасць да нацыянальнай культуры, любоў да Радзімы.

Месцазнаходжанне во ўстанове адукацыі: асобны пакой агульнай плошчай 12 м2 размешчаны ў другім корпусе на другім паверсе.

Агульная колькасць экспанатаў: 104

Найменне экспанатаў:

  1. Печ
  2. Стол
  3. Ложак
  4. Лава
  5. Калыска
  6. Покуцце – абраз і ручнік вышыты
  7. Чыгункі
  8. Процівень
  9. Саднік – драўляная лапата
  10. Ступа
  11. Газавая лямпа
  12. Прасніца
  13. Прасніца – калаўрот
  14. Чаўнок
  15. Верацяно
  16. Часалкі
  17. Куфар
  18. Лапці з лазы, 1 пара
  19. Кошык з лазы
  20. Самавар
  21. Рубель
  22. Качалка
  23. Абрус тканы
  24. Абрус з вышаўкай
  25. Ручнікі тканыя
  26. Ручнікі з вышаўкай
  27. Саматканыя палавікі
  28. Прас вугальны
  29. Вырабы з разьбой і роспісам па дрэве
  30. Гліняныя вырабы: гаршкі, крынкі, пеўнік,  іншы посуд
  31. Саламянія вырабы: лялькі, кветкі, вянкі, кошык і інш.
  32. Берасцянкі
  33. Лялька – немаўлятка
  34. Лялька з берасты
  35. Лялькі з лёну
  36. Узоры вытынанкі
  37. Узоры сурвэтак з саламянай аплікацыяй
  38. Узоры макрамэ (пляценне з нітак)
  39. Узора ежы: каўбасы, часнок
  40. Узоры засушаных раслін лёну, аўса, пшаніцы.

Апісанне сістэмы працы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея.

Міні-музей "Сялянская хатка" ўяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва. Інтэр'ер музея сталы (пастаянны). Змяняюцца толькі асобныя экспазіцыі і дэкаратыўныя элементы, якія адлюстроўваюць, напрыклад, сезонныя змены: букеты з кветак, галінак, гародніна, садавіна. Асноўнай задачай з'яўляецца ўвядзенне дзяцей у асаблівы самабытны свет шляхам яго дзейснага пазнання. Дзеці з задавальненнем прыходзяць у музей, дзе яны могуць адчуць, што яны самі, і тыя, хто побач, з'яўляюцца часткай "вялікай гісторыі" сваёй краіны.

Размяшчэнне экспанатаў дае ўяўленне дзяцям аб тым, як быў уладкаваны побыт у вясковым доме.

Фальклор важная частка нацыянальнай культуры беларускага народа. Ён афарбоўвае гаворку педагога, робячы яе вобразнай і маляўнічай, прыцягвае ўвагу дзяцей, ажыўляе дзеянні з прадметамі. Таму педагогі ўключаюць фальклор у заняткі, экскурсіі, гульні.

Гушкаючы калыску з лялькай, дзеці спяваюць калыханку. З ветлай хозяюшка "Сялянскай хаткі" Ганнай, дзеці развучваюць пацешкі, песенькі, прыказкі і прымаўкі, адгадваюць загадкі, водзяць карагоды, праводзяць гульні, чытаюць народныя казкі. Гэта выклікае актыўную працу думкі, спрыяе пашырэнню кругагляду, развіццю маўлення, а таксама далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы, фармуе каштоўнаснае стаўленне да яго, жаданне размаўляць на ёй.

Акрамя ўсяго гэтага на занятках дзеці гуляюць у народныя маларухомыя гульні. Гульнявая сітуацыя захапляе і выхоўвае, а некаторыя гульні, зачыны, дыялогі, якія сустракаюцца ў гульне, развіваюць гаворку выхаванцаў.

Усе экспанаты створанага міні-музея сапраўдныя, яны не размяшчаюцца за шклом і не стаяць за агароджай. Экспанаты можна браць у рукі і разглядаць, гуляць, імітаваць розныя дзеянні. Ёсць у міні-музеі і такія экспанаты, якія чапаць нельга, пра што сігналізуюць выхаванцам выявы забараняльных знакаў.

У звычайным музеі дзіця – толькі пасіўны сузіральнік, а тут, у міні-музеі ён-суаўтар, творца экспазіцыі. Прычым не толькі ён сам, але і яго тата, мама, бабуля і дзядуля могуць удзельнічаць у яго папаўненні. Частка экспанатаў-рэліквіі сем'яў бацькоў.

Стварэнне міні-музея – вынік мэтанакіраванай, творчай, пошукава-даследчай работы педагагічнага калектыву, а таксама вынік зносін, сумеснай працы выхавальніка, дзяцей і іх сем'яў.

Уключэнне музея народнага побыту ў адукацыйную прастору

ўзбагачае развіваючую сераду новым сэнсам. Менавіта тут для дзіцяці адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.

Чаканымі вынікамі сістэматычнай работы па далучэнні дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры з'яўляюцца:

1.Выкарыстанне дзецьмі ў актыўнай гаворке пацешак, лічылак, загадак, калыханак, песень на беларускай мове.

2.Уменне гуляць ў народныя маларухомыя гульні, выкарыстоўваючы лічылкі.

3.Асэнсаваны і актыўны ўдзел дзяцей у народных святах (ведаюць назву свята, абрады, спяваюць песні, водзяць карагоды, выконваюць прыпеўкі, чытаюць вершы).

4.Выкарыстанне атрыбутаў народнай культуры ў самастойнай

дзейнасць.

5.Беражлівыя адносіны да прадметаў побыту, твораў народнай творчасці.