Упраўленне па адукацыі Мінскага раённага выканаўчага камітэту
Дзяржаўная установа адукацыі
“Прывольненскі яслі-сад”
“У госці ў сялянскую хатку”
Забава для дзяцей сярэдняй групы
Падрыхтавала:
Карповіч А.Г.
Музычны кіраўнік
1 кваліфіцыйнай катэгорыі
Праграмны змест:
- Фарміраваць уяўленні дзяцей аб жыцці і быце сялян.
- Далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі вуснай народнай творчасці, садзейнічаць развіццю правільнага беларускага вымаўлення.
- Праз фальклорную дзейнасць выхоўваць цікавасць да мастацкага слова, любоў да Радзімы, яе нацыянальнай культуры.
Ход забавы
Вядучы: Калі вам хочацца ведаць як жылі нашы продкі, пра што марылі, звярніцеся да народнай творчасці – люстэрка душы народа. Песні і казкі, легенды і паданні, традыцыі, прыказкі і прымаўкі, жарты і загадкі роднага краю... Колькі ў іх глыбокай мудрасці, колькі святла душы таго, хто іх ствараў – душы простага люду.
( Грае музыка, дзеці падыходзяць да хаты)
Вядучы: Расчыняйце браму,
Едуць госці.
Едуць з вёсак дальніх,
З маладосці.
Расчыняйце браму –
Сёння свята.
Льюцца з вокан песні,
Скача хата.
1-ы госць: Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. Шмат дарог мы прайшлі і да вас зайшлі!
Гаспадыня: Колькі тут дзетачак, прыгожых юных кветачак.
Гэй, сябры, вітаю вас!
Заходзьце хуценька да нас!
Сёння наша хата цікавымі рэчамі багата.
Ласкава просім кожнага ў госці. Заходзьце, не пашкадуеце, калі час маеце.
(Госці ўваходзяць у хату.)
2-і госць: Добры дзень! Як гадуецеся?
Гаспадыня: А нічога, жывём, хлеб жуём. А ці ты здаровы?
2-і госць: Я здаровы, як рыжок баровы.
І вы будзьце здаровы,
Здаровы, як рыжкі баровы.
3-і госць: Майце торбу грошай,
Жывіце ў раскошы.
Усяго даволі,
А бяды ніколі!
Гаспадыня: Добрым людзям і мы рады будзем.
4-ы госць: Каб у хляве парсюк гладкі,
А на стале – каб смачныя аладкі.
Гаспадыня: Добраму госцю вароты самі адчыняюцца.
Век дзяліся тым, што маеш –
Хлебам-соллю, казкай-краскай.
Ну, а ў госці запрашаеш,
Гавары ўсім:
- Калі ласка!
А з табой як тое будзе,
То за шчодры знак усякі,
Пакланіся добрым людзям
І скажы ім шчыра:
- Дзякуй!
(Чуецца гоман, выходзяць Алесь і Аленка)
Алесь: Аленка, Аленка!
З’ела карову, цялка,
І 12 парасят,
Толькі хвосцікі вісяць.
Аленка: Гром грыміць,
Зямля трасецца,
Алесь з торбачкай нясецца.
Гаспадыня: Вы што гэта сварыцца задумалі? Ай-ай-ай, сорам які. Гасцей поўная хата.
Алесь: Гэта мы кніжку чыталі і знайшлі там дражнілкі.
Гаспадыня: Што гэта ты робіш з катом, Аленка?
Аленка: Гуляю.
Гаспадыня: Ты яго мучыш, тузаеш. Калі б з табой так гулялі, ці добра табе было б?
Аленка: Не недобра.
Гаспадыня: Ну дык вось: не рабі другому, што не люба самому.
Аленка: Больш ужо не будзе
Шкоднага занятку.
Хай сабе смяецца мой сябрук.
Толькі камень я не кіну ў кацянятка,
Будзе цэлым у гняздзечку і жаўрук.
Будзе дрэўца падрастаць
Са мною побач.
Не зманю я
А нікому, а нідзе.
І пакрыўджанаму
Я прыйду на помач…
Сама я чую :
Дабрыня ўва мне расце!
Гаспадыня: Ой, нарэшце разабраліся з усім. Можна і заспяваць.
Беларуская народная песня “Чаму ж мне не пець”
Гаспадыня: Калі ў чалавека ёсць Радзіма – ён не сірата. А як называецца наша Радзіма?
Дзяўчынка: Куточак зямлі, дзе бярозкі шумяць,
Дзеясныязоркіўазёрыглядзяць,
Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць
Куточак зямлі, як цябе не любіць!
Куточак зямлі на якой мы жывем
Ласкава цябе Беларуссю завем!
Гаспадыня: А як завуцца людзі, якія жывуць у Беларусі?
Хлопчык: Блакіт нябёс і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус.
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я – хлопчык-беларус.
Дзяўчынка: Твар румяненькі,
Белая хустачка.
Я ўжо ведаю
Я – беларусачка
І хачу
Так як тата і мама
Родны край свой любіць я таксама.
Гаспадыня: Хлопчыкі-беларусы, дзяўчынкі-беларусачкі размаўляюць паміж сабой на роднай беларускай мове, па-беларуску.
Я вас беларусаў прашу
На мове сваёй гаварыце.
Спявайце, як птушкі ў блакіце.
Не пусцім мы мову на звод,
Бо мы беларускі народ.
Хлопчык: Я на роднай мове
Размаўляць вучуся.
Вы прабачце, людзі,
Мо дзе памылюся.
Дзяўчынка: Мая родная мова –
Ручайкоў перазвон,
Птушак шчэбет вясновы,
Калыханка на сон.
Люба кожнае слова:
Мама, ластаўка, клён.
Будзе жыць мая мова –
Ручайкоўперазвон.
Гаспадыня: Здаўніхпорбеларусылічаццагасціннымілюдзьмі. Гасцейпрымалі, кармілі, паілі. Ежу не салілі, а соль ставілі на стол. Калі дрэнны чалавек прыходзіў, нежаданы госць, то соль не ставілі. Пра такога госця казалі: “Пайшоў не солана еўшы.”
Гаспадыня: Мы нават ведаем гульню пра жыхароў тваёй гаспадаркі. Пагуляем у гульню “Качка, качка, гусь”.
Пры дапамозе лічылкі выбіраецца вядучы.
Ішоў Сымон,
Лічыў варон.
За пень зачапіўся,
Ледзь не забіўся.
Ляжыць з гузаком
На ілбе.
- Хто тут пасадзіў,
Пень, цябе.
Дзеці, дзеці, каршуны,
Загудзіце,як званы.
Той, хто загудзе не ў тон
Выйдзе вон лавіць варон – ты!
Дзеці становяцца ў круг. Вядучы абыходзіць іх, гаворачы: “Качка, качка, качка – гусь!” Той, на кім заканчваюцца словы, бярэ вядучага за рукі, і яны разам ветліва, ласкава гавораць:”Добрай раніцы!”, “Добры дзень!”, “Добры вечар!” Затым бягуць па крузе ў розныя бакі. Той, хто не паспее заняць свабоднае месца ў крузе, водзіць.
Гаспадыня: А зараз, госці дарагія, паслухайце маю загадку:
Яна галодная –
Хата халодная.
Яна пад’ела –
У хаце пацяплела (Печ)
Дзеці: Печ
Гаспадыня: Так, гэта печ. Сядай бабака Агапка да печы, пагрэй свае старэнькія плечы. Пра печ так і кажуць, што яна і карміліца, і паіліца і целасагравальніца. У нашай печы сёння пячэцца хлеб. Хлеб з печы атрымліваецца вельмі смачны і духмяны.
- А ці ёсць сярод вас знаўцы прыказак?
5-ы госць: Добрая прыказка,
Як пры мяшку прывязка.
Хто прыказку скажа –
Мяшок вузлом звяжа.
6-ы госць: Хто ўкраў парася,
У таго ў вушку пішчыць.
Вось і прыказка ўся
Не трэба доўга вучыць.
Гаспадыня: А можа вы ведаеце прыказкі пра хлеб?
Дзеці: Хлеб – усяму галава.
Будзе дождж ісці, будзе хлеб расці.
Колас добра не спее, калі сонца не грэе.
Якая зямля – такі і хлеб.
(Гучыць музыка, заходзіць Дамавік)
Дамавік: Чую, чую, штопрахлебдухмяныразмовапайшла. А ведаеце, хто я такі? Я абараняю хату ад нечысці і дапамагаю гаспадарам. А з чаго пячэцца хлеб?
Дзеці: З мукі.
Дамавік: А адкуль бярэцца мука?
Дзеці: З зерня.
Дамавік: А з якога зерня атрымліваецца мука для выпякання хлеба?
Дзеці: З жыта, пшаніцы, аўса…
Дамавік: А зараз паспрабуйце адгадаць загадкі:
Скачуць па двары сінічкі,
Трэба ім сыпануць….. (пшанічкі.)
У полі – мяцёлкай,
У мяшку – золатам (авёс.)
У зямлю цёплую ўпаду,
Да сонца коласам узыйду.
І ім тады такіх, як я,
Будзе цэлая сям’я (зерне.)
Што два тыдні зеляніцца,
Што два тыдні каласіцца,
Два тыдні квітнее,
Два тыдні наліваецца,
Два тыдні падсыхае (жыта.)
Гаспадыня: Ой, што гэта за гук? Вы чуеце? Адгадайце, хто гэта вунь з-за печы выглядвае?
На мышэй заўжды палюе.
Днём і ноччу іх пільнуе.
Не бяжыце мышкі блізка
Тут сядзіць вусаты...(кіска)
Дык гэта ж твой котка, Аленка. Ён, напэўна пачуў, што у нас весела і яму таксама да нас захацелася. Спаць расхацелася. Каб коціку было яшчэ весялей, давайце пагуляем у пальчыкавую гульню.
Пальчыкавая гульня “Расхацеў каточак спаць”
Расхацеў каточак спаць.
Выйшаў коцік пагуляць.
Перайшоў ён цераз мосцік,
Намачыў свой шэры хвосцік.
Ішоў коцік ля балота,
Бачыць -- на лужку вароты.
За варотамі, як гномік
Зайчыкаў маленькі домік.
Бег да доміка ён спрытна,
Аказаўся той закрыты.
Зайчанятка яшчэ зранку
Пайшло ў госці на палянку.
Гаспадыня: Я ж зусім забылася, што ў мяне непрыемнасць здарылася. Пакуль наш коцік хадзіў да зайчанятка ў госці, у кладоўку ўлезлі мышкі. Яны прагрызлі мяшкі з фасоллю, гарохам, пшаніцай. Усё пераблыталася. Дапамажыце мне,калі ласка, перабраць усё, адабраць зярняткі для пірага.
Дзеці падыходзяць да сталоў і перабіраюць.
Гаспадыня: Ну як, Дамавік, ведаюць нашы дзеці зерне для мукі?
Дамавік: Ведаюць. Ведаюць.
Гаспадыня: Працавалі добра, ладна, люба было паглядзець. А можа вы яшчэ прыказкі пра працу ведаеце?
Дзеці: Сон на заўтра адкладзі, а працу сёння зрабі.
Хочаш есці калачы – не сядзі на пячы.
Скончыў работу – гуляй у ахвоту.
Гаспадыня: А мы якраз і скончылі работу, можам і пагуляць у ахвоту.
Народныя гульні – вы ўсім на пацеху.
Фальклорныя гульні –
Вы з радасці, смеху.
Хуценька сюды, народ!
Запрашаем у карагод!
Карагодная гульня “Хустачка”
Лічылкай выбіраецца гаспадар або гаспадыня.
Опа, опа, опа,
Амерыка, Еўропа
Азія, Афрыка, Індыя, Кітай,
А дзе наш край?
Падвядзі да мяжы
І ўсім дзецям пакажы
Вось яна – відна з даля
Беларуская зямля.
Сярод тых, хто гуляе, выбіраецца “гаспадыня” (дзяўчынка) ці “гаспадар” (хлопчык). Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць круг.У сярэдзіне – “гаспадыня”, якая трымае ў руцэ хустачку. Усе ідуць карагодам, прамаўляюць, а “гаспадыня” скача:
Гаспадыня, гаспадыня,
Кідай сваю пражу!
Вясна прыйшла,
Заві нас у госці!
Так дзеці прамаўляюць 2-3 разы. Але ў любы момант нечакана “гаспадыня” падкідвае хустачку ўверх. Усе хлопцы імкнуцца злавіць яе. Той, каму гэта ўдасца, будзе выконваць ролю “гаспадара”. Калі ў сярэдзіне карагода знаходзіцца “гаспадар”, хустачку павінны лавіць дзяўчынкі.
Гаспадыня: Вось якія мы беларусы – любім і працаваць. І спяваць і гуляць. Пра нас ведаюць ва ўсім свеце. Ведаюць нават птушкі.
Залятае журавель.
Вядучы: Аблятаў журавель
Мораў сто і сто зямель.
Аблятаў, абхадзіў,
Свае крылы натаміў.
Мы спыталі ў жураўля:
- Дзе найлепшая зямля?
Журавель нам ў адказ
Журавель: Няма лепшай чым у нас!
Гаспадыня: Вось і надышоў час развітацца. А ці спадабалася вам у нас?
Дзеці: Вельмі спадабалася.
Гаспадыня: Тады прыходзьце яшчэ да нас. Будзем рады бачыць вас. Да новых сустрэч.
разгарнуць » / « згарнуць