Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Беларускамоўны дзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Дашкольная ўстанова – пачатковая ступень сістэмы адукацыі. Дашкольны ўзрост – найбольш спрымальны перыяд для авалодвання дзецьмі элементамі беларускай народнай культуры. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, якія адпавядаюць яго прыродным і асабістым задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў.

Кожны чацвер у дзіцячым садзе праходзіць беларускамоӯны дзень - гэта заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту, а з другога паўгодзя - у другой малодшай групе. На іх рэалізуюцца задачы адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. У гэты дзень педагогі арганізуюць адукацыйны працэс (заняткі, святы, гульні, віктарыны і інш.) на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ӯ выхаванцаӯ цікавасць і станоӯчыя адносіны да роднай мовы, краіны, вытокаӯ культуры беларускага народа.